Mark 10:32 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Калі былі яны ў дарозе, узыходзячы ў Ерусалім, Ісус ішоў паперадзе іх, а яны жахаліся і, ідучы сьледам за Ім, былі ў страху. Паклікаўшы дванаццаць, Ён зноў пачаў ім казаць пра тое, што будзе зь Ім:
Belarusian 2017
І былі ў дарозе, узыходзячы ў Ерузалім, і Ісус ішоў перад імі, а яны, за Ім ідучы, дзівіліся і баяліся. І паклікаў зноў дванаццаць ды пачаў казаць, што адбудзецца з Ім:
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І былі ў дарозе ў Ерузалім, і Езус ішоў перад імі, а яны, за Ім ідучы, дзівіліся і былі ў страху. І паклікаў зноў Дванаццаць ды пачаў казаць, што мае стацца:
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Калі яны былі ў дарозе, ідучы ў Ерузалім, Ісус ішоў наперадзе іх, а яны жахаліся і, ідучы за Ім, былі ў страху. I, узяўшы ізноў дванаццацёх, пачаў ім гаварыць аб тым, што з Ім мае стацца.
Belarusian Bokun
Калі яны былі ў дарозе, узыходзячы ў Ерусалім, Ісус ішоў наперадзе іх, а яны жахаліся і, ідучы за Ім, былі ў страху. І, узяўшы зноў Дванаццаць, пачаў гаварыць ім пра тое, што з Ім мае здарыцца: