Mark 12:14 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
А яны, прыйшоўшы, кажуць Яму: Настаўнік! мы ведаем, што Ты справядлівы і не стараешся дагадзіць каму-небудзь, бо не глядзіш ні на якія абліччы, а шчыра шляху Божаму вучыш; ці дазваляецца даваць падатак кесару, ці не? ці даваць нам, ці не даваць?
Belarusian 2017
Вось, яны, падышоўшы, спыталіся ў Яго: «Настаўнік, мы ведаем, што Ты справядлівы і нікому не патураеш, і не глядзіш на аблічча людзей, але дарозе Божай па праўдзе навучаеш. Ці належыць плаціць падатак цэзару, ці не? Даваць ці не даваць?»
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Вось яны, падыйшоўшы, спыталіся ў Яго: “Вучыцель, мы ведаем, што Ты справядлівы і нікому не патураеш, і не глядзіш на аблічча людзей, але дарогі Божай па праўдзе навучаеш. Ці належыцца плаціць падатак цэзару, ці не? Даваць ці не даваць?”
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Тыя-ж, прыйшоўшы, кажуць Яму: Настаўніку! мы ведаем, што ты справядлівы і не дагаджаеш нікому: бо ня ўзіраешся на аблічча людзей, а папраўдзе шлях Божы паказуеш. Ці гожа даваць падатак кесару, ці не? Даваць нам, ці не даваць?
Belarusian Bokun
Яны, прыйшоўшы, гавораць Яму: «Настаўнік, мы ведаем, што Ты праўдзівы і не дагаджаеш нікому, бо не глядзіш на абліччы людзей, але шляху Божаму паводле праўды навучаеш. Ці належыцца даваць даніну цэзару, ці не? Даваць ці не даваць?»