Mark 12:36 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Бо сам Давід сказаў у Духу Сьвятым: "сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх".
Belarusian 2017
Сам жа Давід сказаў праз Духа Святога: “Сказаў Госпад Госпаду майму: “Сядзь праваруч Мяне, аж дакуль пакладу непрыяцеляў Тваіх пад ногі Твае”.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Сам жа Давід сказаў праз Духа Сьвятога: Сказаў Госпад Госпаду майму: Сядзь па правіцы Маёй, пакуль не пакладу непрыяцеляў Тваіх пад ногі Твае.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Бо сам Давід сказаў Духам Сьвятым: сказаў Госпад Госпаду майму: сядзі направа ад Мяне, дакуль палажу ворагаў Тваіх за падножжа ног Тваіх.. (Псал 109:1)
Belarusian Bokun
Бо сам Давід сказаў праз Духа Сьвятога: “Сказаў Госпад Госпаду майму: Сядзь праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх як падножжа ног Тваіх”.