Mark 14:18 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І калі яны ляжалі і елі, Ісус сказаў: праўду кажу вам, адзін з вас, які есьць са Мною, выдасьць Мяне.
Belarusian 2017
І, калі ўзлеглі і елі, гаворыць Ісус: «Сапраўды кажу вам: адзін з вас, які есць са Мною, выдасць Мяне».
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І калі сядзелі за сталом і елі, кажа Езус: “Сапраўды кажу вам: Адзін з вас, каторы есьць са Мною, выдасьць Мяне”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I, як сядзелі яны за сталом ды елі, Ісус сказаў: запраўды кажу вам: адзін з вас, што есьць са Мною, прадасьць Мяне.
Belarusian Bokun
І калі ўзлягалі за сталом і елі, Ісус сказаў: «Сапраўды кажу вам: Адзін з вас, што есьць са Мною, выдасьць Мяне».