Mark 14:72 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Тады певень засьпяваў другі раз. І ўспомніў Пётр слова, сказанае яму Ісусам: "перш чым певень засьпявае двойчы, тройчы адрачэшся ад Мяне". І заплакаў.
Belarusian 2017
І адразу другі раз запяяў певень. Тады Пётра ўспомніў словы, якія яму казаў Ісус: «Раней, чым двойчы запяе певень, ты тройчы зрачэшся Мяне», і пачаў плакаць.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І адразу зноў засьпяваў певень. Тады Пётар успомніў словы, якія яму казаў Езус: “Раней чым двойчы засьпявае певень, ты тры разы вырачашся Мяне”, і пачаў плакаць.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Тады другі раз прапяяў певень. I прыпомніў Пётр слова, што сказаў яму Ісус: перш, чым певень двойчы прапяе, тры разы адрачэшся ад Мяне. I пачаў плакаць.
Belarusian Bokun
І другі раз запяяў певень, і ўзгадаў Пётар слова, якое сказаў яму Ісус: «Перш, чым певень двойчы запяе, ты тройчы адрачэшся ад Мяне». І пачаў плакаць.