Mark 2:15 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І калі Ісус ляжаў у доме ягоным, ляжалі зь Ім і вучні Ягоныя і многія мытнікі і грэшнікі; бо шмат іх было, і яны ішлі сьледам за Ім.
Belarusian 2017
І здарылася, калі ўзлягаў пры стале ў доме яго, узлягала разам з Ісусам і Яго вучнямі шмат мытнікаў і грэшнікаў. Было бо многа іх, і яны хадзілі за Ім.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І здарылася, калі сядзеў пры стале ў доме ягоным, сядзела разам з Езусам і Яго вучнямі шмат мытнікаў і грэшнікаў. Было бо многа іх, і яны хадзілі за Ім.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I сталася, калі Ісус сядзеў за сталом у доме ягоным, пасядалі з Ім і вучнямі Яго шмат мытнікаў ды грэшнікаў, бо было іх многа, і яны йшлі за Ім.
Belarusian Bokun
І сталася, калі Ён узьлягаў у доме ягоным, узьлягалі разам з Ісусам і вучнямі Ягонымі шмат мытнікаў і грэшнікаў, было бо многа іх, і яны ішлі за Ім.