Mark 6:3 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
ці не цясьляр Ён, сын Марыін, брат Якава, Ясіі, Юды і Сымона? ці ня тут сярод нас Ягоныя сёстры? І паняверыліся ў Ім.
Belarusian 2017
Ці ж гэта не цясляр, сын Марыі, ці не брат Якуба і Язэта, Юды і Сімона? Ці ж і Яго сёстры не тут з намі?» І горшыліся з Яго.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Ці ж гэта не рамесьнік, сын Марыі, ці ня брат Якуба і Язэпа, Юды і Сымона? Ці ж і Ягоныя сёстры не прабываюць сярод нас?” І горшыліся з Яго.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Ці-ж гэта ня цесьля, сын Марыі, брат Якава, Есіі, Юды і Сымона? Ці-ж гэта ня сёстры Ягоныя, што пасярод нас? і сумляваліся ў Ім.
Belarusian Bokun
Ці ж гэта не цясьляр, сын Марыі, брат Якуба, Ёсіі, Юды і Сымона? Ці ж ня сёстры Ягоныя тут сярод нас?» І горшыліся з Яго.