Mark 8:17 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Ісус, зразумеўшы, кажа ім: што разважаеце пра тое, што няма ў вас хлябоў? няўжо яшчэ ня цяміце і не разумееце? няўжо яшчэ скамянелае ў вас сэрца?
Belarusian 2017
Ісус, разумеючы гэта, гаворыць ім: «Чаму бядуеце, што не маеце хлеба? Дасюль не ўцяміце і не зразумееце? Яшчэ акамянела сэрца ваша?
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І Езус, ведаючы гэта, кажа ім: “Чаму бядуеце, што ня маеце хлеба? Дасюль ня можаце ўцяміць і зразумець? Яшчэ засьлеплены сэрцы вашыя?
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I, ведаючы, Ісус кажа да іх: ці-ж яшчэ ня цяміце й не разумееце? Ці йшчэ скамянеўшы маеце сэрца вашае?
Belarusian Bokun
І, зразумеўшы, Ісус кажа ім: «Чаму разважаеце, што ня маеце хлеба? Ці яшчэ ня цяміце і не разумееце? Ці яшчэ скамянелае маеце сэрца вашае?