Mark 8:6 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Тады загадаў людзям лёгчы на зямлю; і ўзяўшы сем хлябоў і ўзьнёсшы падзяку, пераламаў і даў вучням Сваім, каб яны раздалі; і яны раздалі людзям.
Belarusian 2017
І загадаў людзям сесці на зямлі, і, узяўшы сем хлябоў і падзяку складаючы, паламаў і даў вучням Сваім, каб раздалі людзям. І яны раздалі народу.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Дык загадаў людзям сесьці на зямлі ды, зяўшы сем хлябоў, і падзяку складаючы, паламаў і даў вучням сваім, каб раздалі людзям.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
І сказаў народу сесьці на зямлю; і, узяўшы сем хлябоў ды падзякаваўшы, паламаў і даў вучням Сваім, каб раздалі; і яны раздалі народу.
Belarusian Bokun
І загадаў натоўпу сесьці на зямлю, і, узяўшы сем хлябоў і падзякаваўшы, паламаў, і даў вучням Сваім, каб раздалі; і яны раздалі натоўпу.