Mark 9:41 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І хто напоіць вас кубкам вады ў імя Маё, бо вы Хрыстовыя, праўду кажу вам, ня страціць узнагароды сваёй.
Belarusian 2017
Бо хто падасць вам кубак вады ў імя Маё, таму што вы – Хрыстовы, сапраўды кажу вам: не страціць узнагароды сваёй.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Бо хто падасьць вам кубак вады напіцца ў імя Маё, таму што вы — Хрыстовыя, сапраўды кажу вам, ня страціць заплаты сваёй.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I хто напоіць вас каўшом вады дзеля Мяне, затым, што вы Хрыстовыя, запраўды кажу вам: ня страціць нагароды свае.
Belarusian Bokun
Бо хто напоіць вас кубкам вады ў імя Маё, таму што вы — Хрыстовыя, сапраўды кажу вам, ня страціць нагароды сваёй.