Matthew 1:20 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Калі ж надумаў ён гэта, — вось, анёл Гасподні ў сьне явіўся яму і сказаў: Язэпе, сыне Давідаў! ня бойся прыняць Марыю, жонку тваю; бо зачатае ў Ёй ёсьць ад Духа Сьвятога;
Belarusian 2017
А калі ён пра гэта думаў, вось, Анёл Госпадаў паказаўся яму ўва сне, кажучы: «Язэп, сын Давідаў, не бойся прыняць Марыю, сужонку тваю. Бо што ў Ёй пачалося, пачалося з Духа Святога.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
А калі пра гэта думаў, вось жа анёл Госпадаў паказаўся яму ў-ва сьне і сказаў: "Язэпе, сыне Давідаў, ня бойся прыняць Марыю, сужонку тваю, бо што ў ёй пачалося, пачалося з Духа Сьвятога.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Але, калі ён падумаў гэтае, вось Ангел Гасподні зьявіўся яму ўва сьне і сказаў: Язэп, сын Давідаў! Ня бойся прыняць Марыю, жонку тваю, бо зарадзіўшаеся ў ёй ёсьць ад Духа Сьвятога;
Belarusian Bokun
Але, калі ён падумаў гэтае, вось, анёл Госпадаў зьявіўся яму ў-ва сьне і сказаў: «Язэп, сыне Давідаў! Ня бойся прыняць Марыю, жонку тваю, бо Тое, што нарадзілася ў ёй, ёсьць ад Духа Сьвятога.