Matthew 10:1 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І, паклікаўшы дванаццаць вучняў Сваіх, Ён даў ім уладу над нячыстымі духамі, каб выганяць іх, і ацаляць усякую хваробу і ўсякую немач.
Belarusian 2017
І, склікаўшы дванаццаць вучняў Сваіх, даў ім уладу над духамі нячыстымі, каб выганяць іх і аздараўляць усякую хваробу ды ўсякую немач.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І, сазваўшы Дванаццаць вучняў сваіх, даў ім уладу над духамі нячыстымі, каб выганяць іх, і аздараўляць усякую хваробу ды ўсякую немач.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I, паклікаўшы дванаццаць вучняў Сваіх, Ён даў ім уладу над нячыстымі духамі, каб выганяць іх і лячыць усякую хворасьць і ўсякую немач.
Belarusian Bokun
І, паклікаўшы дванаццаць вучняў Сваіх, Ён даў ім уладу над нячыстымі духамі, каб выганяць іх і аздараўляць усякую хваробу і ўсякую немач.