Matthew 10:23 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Калі ж будуць вас гнаць у адным горадзе, уцякайце ў другі, бо праўду кажу вам: не пасьпееце абысьці гарадоў Ізраілевых, як прыйдзе Сын Чалавечы.
Belarusian 2017
Калі вас пераследаваць будуць у гэтым горадзе, пераходзьце ў другі. Бо сапраўды кажу вам: не пройдзеце да канца гарадоў Ізраэля, аж прыйдзе Сын Чалавечы.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Калі вас перасьледаваць будуць у тым горадзе, пераходзьце ў другі. Сапраўды кажу вам, што ня пройдзеце гарадоў Ізраэля, як прыйдзе Сын Чалавечы
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Калі-ж будуць выганяць вас з аднаго места, уцякайце ў другое, бо запраўды кажу вам: не абойдзеце йшчэ местаў Ізраілявых, як прыйдзе Сын Чалавечы.
Belarusian Bokun
Калі ж будуць перасьледаваць вас у адным горадзе, уцякайце ў другі, бо сапраўды кажу вам: вы не абыйдзеце ўсіх гарадоў Ізраіля, як прыйдзе Сын Чалавечы.