Matthew 10:25 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Даволі вучню, каб ён быў, як настаўнік ягоны, і слузе, каб ён быў, як гаспадар ягоны. Калі гаспадара дома назвалі Вэльзэвулам, дык ці ня тым болей хатніх яго?
Belarusian 2017
Хопіць для вучня, каб быў як настаўнік яго, а для паслугача – як яго гаспадар. Калі гаспадара дому назвалі Бэльзебулам, тым больш хатніх яго.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Хопіць вучню, каб быў як настаўнік ягоны, а слуга - як ягоны пан. Калі гаспадара дому назвалі Бэльзэбулям, тым больш хатніх ягоных.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Годзе для вучня, каб ён быў, як вучыцель яго, і для слугі, каб ён быў, як гаспадар яго. Калі гаспадара дому назвалі вэльзэвулам, тым балей хатніх ягоных.
Belarusian Bokun
Досыць для вучня, каб ён стаўся як настаўнік ягоны, і для слугі, каб ён стаўся як гаспадар ягоны. Калі гаспадара дому назвалі Бэльзэбулам, тым больш хатніх яго.