Matthew 13:30 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
пакіньце расьці разам тое і другое да жніва; а ў час жніва я скажу жняцам: зьбярэце перш куколь і зьвяжэце яго ў снапы, каб спаліць яго; а пшаніцу зьбярэце ў засекі мае.
Belarusian 2017
Дазвольце і аднаму, і другому расці да жніва. А ў час жніва скажу жняцам: “Збярыце раней кукаль і звяжыце ў пучкі, каб спаліць яго, а пшаніцу збярыце ў маё гумно”».
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Дазвольце абаім расьці да жніва. А ў час жніва скажу жнеям: "Зьбярыце раней кукаль і зьвяжыце ў пучкі на спаленьне, а пшаніцу зьбярыце ў маё гумно".
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Пакіньце расьці разам тое і другое да жніва; і ў час жніва я скажу жанцам: зьбярэце перш кукаль і зьвяжэце яго ў пучкі, каб спаліць; а пшаніцу зьбярэце ў гумно маё.
Belarusian Bokun
Пакіньце расьці разам тое і другое да жніва; і ў час жніва я скажу жняцам: 'Зьбярыце спачатку кукаль і зьвяжыце яго ў снапы, каб спаліць іх, а пшаніцу зьбярыце ў сьвіран мой'”».