Matthew 13:44 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Яшчэ падобнае Царства Нябеснае на скарб, схаваны на полі, які, знайшоўшы, чалавек утоіў, і ў радасьці ад гэтага ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе поле тое.
Belarusian 2017
Падобнае Валадарства Нябеснае да скарба, схаванага ў зямлі, які ўтойвае чалавек, што знайшоў яго, і ў радасці ад гэтага ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе тую зямлю.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Падобнае Каралеўства Нябеснае да скарбу, схаванага ў зямлі, які чалавек, знайшоўшы, утойвае і, праняты радасьцю, ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе тую зямлю.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Яшчэ падобна царства Нябеснае да скарбу, схаванага ў полі, які знайшоўшы чалавек прытаіў і ў радасьці ад гэтага йдзе і прадае ўсё, што мае, і купляе гэнае поле.
Belarusian Bokun
Яшчэ падобнае Валадарства Нябеснае да скарбу, схаванага ў полі, які, знайшоўшы, чалавек схаваў, і ў радасьці сваёй ідзе, і прадае ўсё, што мае, і купляе тое поле.