Matthew 16:21 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
З таго часу Ісус пачаў адкрываць вучням Сваім, што Ён мусіць ісьці ў Ерусалім і шмат выцерпець ад старэйшын і першасьвятароў і кніжнікаў, і мае быць забіты, і на трэці дзень уваскрэснуць.
Belarusian 2017
Ад гэтага часу пачаў Ісус адкрываць вучням Сваім, што трэба Яму ісці ў Ерузалім, і многа цярпець ад старэйшын і ад першасвятароў і кніжнікаў, ды быць забітым, і на трэці дзень уваскрэснуць.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Ад гэтага часу Езус пачаў выяўляць вучням сваім, што трэба Яму ісьці ў Ерузалім і там многа цяпець ад старшыняў і ад першасьвятароў і кніжнікаў ды быць забітым, і на трэці дзень ўваскрэснуць.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
3 таго часу Ісус пачаў адкрываць вучням Сваім, што Ён мусіць ісьці ў Ерузалім і шмат перацярпець ад старэйшын ды архірэяў і кніжнікаў, ды быць забітым і на трэці дзень уваскрэснуць.
Belarusian Bokun
Ад таго часу пачаў Ісус паказваць вучням Сваім, што Ён мусіць пайсьці ў Ерусалім і шмат перацярпець ад старшыняў, і першасьвятароў, і кніжнікаў, і быць забітым, і на трэці дзень уваскрэснуць.