Matthew 16:23 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
А Ён, абярнуўшыся, сказаў Пятру: адыдзі ад Мяне, сатана! ты Мне спакуса, бо думаеш не пра тое, што Божае, а што чалавечае.
Belarusian 2017
А Ісус, павярнуўшыся, сказаў Пётры: «Ідзі ад Мяне, шатан, бо ты для Мяне згаршэнне. Бо не разумееш тое, што Божае, але што чалавечае».
Belarusian Bible (CHNT) 1999
А Езус, павярнуўшыся, сказаў Пятру: "Адыйдзіся ад Мяне, шатан, бо ты для Мяне згаршэньне. Бо разумееш ня тое, што ад Бога, але што ад людзей".
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Ён жа, зьвярнуўшыся, сказаў Пятру: адыйдзі ад Мяне, шатан! ты Мне спакуса; бо думаеш не аб тым, што Божае, але што чалавечае.
Belarusian Bokun
Ён жа, павярнуўшыся, сказаў Пятру: «Адыйдзі ад Мяне, шатан! Ты Мне згаршэньне, бо думаеш не пра тое, што Божае, але што чалавечае».