Matthew 17:20 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
А Ісус сказаў ім: ад няверства вашага; бо праўду кажу вам: калі вы будзеце мець веру з гарчычнае зерне і скажаце гары гэтай: "перайдзі адсюль туды", і яна пяройдзе; і нічога ня будзе немагчымага вам.
Belarusian 2017
Ісус кажа ім: «З прычыны вашай няверы. Бо сапраўды кажу вам: калі б вы мелі веру як зярнятка гарчычнае, сказалі б вы гэтай гары: “Перайдзі адсюль туды”, і пяройдзе, і нічога для вас не будзе немагчымага.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Ён сказаў ім: "Дзеля вашае малой веры. Сапраўды кажу вам: Калі б вы мелі веру як зярнятка гарчычнае, сказалі б вы гэтай гары: "Перайдзі адсюль туды", і пяройдзе. Нічога для вас няма немагчымага.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Ісус жа сказаў ім: праз няверу вашую: бо запраўды кажу вам: калі вы будзеце мець веру, як гарчычнае зерне, і скажаце гарэ гэтай: перайдзі адгэтуль туды, дык яна пяройдзе; і нішто ня будзе немагчыма для вас.
Belarusian Bokun
А Ісус сказаў ім: «Дзеля недаверства вашага. Бо сапраўды кажу вам: калі вы маеце веру, як гарчычнае зерне, і скажаце гары гэтай: “Перайдзі адгэтуль туды”, дык яна пяройдзе; і нішто ня будзе немагчымым для вас.