Matthew 17:27 — Compare Translations
4 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
але каб нам не спакусіць іх, ідзі на мора, закінь вуду, і першую рыбіну, якая зловіцца, вазьмі; і, адкрыўшы рот ёй, знойдзеш статыр; вазьмі яго і дай за Мяне і за сябе.
Belarusian 2017
Але, каб мы іх не згоршылі, ідзі да мора і закінь вуду, і тую рыбу, якая першая трапіцца, вазьмі і, адкрыўшы ёй рот, знойдзеш статыр. Узяўшы яго, дай ім за Мяне і за сябе».
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
але, каб нам не спакусіць іх, пайдзі на мора, кінь вуду і першую рыбу, якая пападзецца, вазьмі; і, расчыніўшы рот, знойдзеш стацір; вазьмі яго і аддай ім за Мяне і за сябе.
Belarusian Bokun
Але, каб нам не згаршаць іх, пайшоўшы на мора, кінь вуду, і першую рыбу, якая пападзецца, вазьмі, і, расчыніўшы ёй рот, знойдзеш статыр; узяўшы яго, аддай ім за Мяне і за сябе».