Matthew 20:21 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Ён жа сказаў ёй: чаго ты хочаш? Яна кажа Яму: скажы, каб селі гэтыя два сыны мае адзін праваруч, а другі леваруч ад Цябе ў Царстве Тваім.
Belarusian 2017
Ён сказаў ёй: «Чаго ты хочаш?» Яна гаворыць Яму: «Скажы, каб гэтыя два сыны мае ў Валадарстве Тваім сядзелі адзін праваруч Цябе, а другі – леваруч».
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Езус спытаўся ў яе: "Чаго хочаш?" Яна сказала: "Скажы, каб гэтыя два сыны мае ў Каралеўстве Тваім сядзелі адзін з правага боку ў Цябе, а другі - з левага".
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Ён жа сказаў ёй: чаго ты хочаш? Яна кажа Яму: скажы, каб гэтыя два сыны маі селі ў Цябе адзін з правага боку, а другі з левага ў царстве Тваім.
Belarusian Bokun
Ён жа сказаў ёй: «Чаго ты хочаш?» Яна кажа Яму: «Скажы, каб гэтыя два сыны мае селі адзін праваруч Цябе, а другі — леваруч у Валадарстве Тваім».