Matthew 21:16 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
і сказалі Яму: ці чуеш, што яны кажуць? А Ісус кажа ім: так! хіба вы ніколі ня чыталі: "з вуснаў дзетак і немаўлят Ты ўчыніў хвалу?".
Belarusian 2017
і сказалі Яму: «Ці чуеш, што яны кажуць?» А Ісус кажа ім: «Так; хіба вы не чыталі: “З вуснаў дзяцей і немаўлят учыніў Ты хвалу”»?
Belarusian Bible (CHNT) 1999
і казалі Яму: "Ці чуеш, што яны кажуць?" А Езус сказаў ім: "Так; ці вы не чыталі: "Праз вусны немаўлятак і сысуноў ўчыніў Ты хвалу?"
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
і сказалі Яму: ці чуеш, што яны кажуць? Ісус жа кажа ім: Так! ці-ж вы ніколі ня чыталі: з вуснаў дзетак і сасункоў Ты ўчыніў хвалу? (Псал. 8:3)
Belarusian Bokun
і сказалі Яму: «Ці чуеш, што яны кажуць?» А Ісус кажа ім: «Так! Ці вы ніколі не чыталі: “З вуснаў немаўлятаў і тых, што пры грудзях, Ты ўчыніў хвалу?”»