Matthew 21:31 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Каторы з двух выканаў бацькаву волю? Кажуць Яму: першы. Кажа ім Ісус: праўду кажу вам, што мытнікі і распусьніцы паперад вамі ідуць у Царства Божае.
Belarusian 2017
Хто з дваіх выканаў волю бацькі?» Яны кажуць: «Першы». Кажа ім Ісус: «Сапраўды кажу вам: наперадзе вас мытнікі і распусніцы ідуць у Валадарства Божае.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Хто з тых двух споўніў волю бацькі?" Кажуць: "Першы". Дык сказаў ім Езус: "Сапраўды кажу вам, што мытнікі і распусьніцы ўпярэдзяць вас у Каралеўстве Божым.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Каторы з двох выпаўніў волю айца? Кажуць Яму: першы. Ісус кажа ім: запраўды кажу вам, што мытнікі і блудніцы ідуць у царства Божае наперадзе вас.
Belarusian Bokun
Каторы з двух выканаў волю бацькі?» Кажуць Яму: «Першы». Кажа ім Ісус: «Сапраўды кажу вам, што мытнікі і распусьніцы ідуць наперадзе вас у Валадарства Божае.