Matthew 21:9 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
а люд, які ішоў сьпераду і сьледам, усклікаў: асанна Сыну Давідаваму! Дабраславёны Той, Хто ідзе ў імя Гасподняе! Асанна ў вышынях!
Belarusian 2017
І натоўпы, што наперадзе і за Ім ішлі, усклікалі, кажучы: « Гасана Сыну Давіда! Дабраславёны, Хто прыходзіць у імя Госпада. Гасана на вышынях!»
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І грамады, што на перадзе і за Ім ішлі, гаманілі, кажучы: "Гасанна Сыну Давідаваму! Багаслаўлены, хто прыходзіць у імя Госпада. Гасанна на вышынях!"
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
А народ наперадзе і за Ім ідучы клікаў: осанна сыну Давідаваму! Багаслаўлен ідучы ў імя Гасподняе! Осанна ў вышніх!
Belarusian Bokun
А натоўпы, што наперадзе і за Ім ішлі, крычалі, кажучы: «Гасанна Сыну Давіда! Дабраслаўлёны Той, Хто ідзе ў імя Госпада! Гасанна на вышынях!»