Matthew 26:31 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Тады кажа ім Ісус: усе вы запаняверыцеся ўва Мне ў гэтую ноч, бо напісана: "пакараю пастыра, і расьсеюцца авечкі".
Belarusian 2017
Тады гаворыць ім Ісус: «У гэтую ноч усе вы згоршыцеся з Мяне. Бо напісана: “Удару пастыра, і разбягуцца авечкі статка”.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Тады сказаў ім Езус: "У гэтую ноч усе вы згоршыцеся з Мяне. Бо напісана: "Удару пастыра, і разьбягуцца авечкі стада".
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Тады кажа ім Ісус: усе вы спакусіцеся дзеля Мяне ў гэту ноч, бо напісана: паражу пастуха, і расьсеюцца авечкі стада. (Захар 13:7)
Belarusian Bokun
Тады кажа ім Ісус: «Усе вы згоршыцеся дзеля Мяне ў гэтую ноч, бо напісана: “Удару пастуха, і будуць расьцярушаныя авечкі статку”.