Matthew 3:11 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
я хрышчу вас вадою на пакаяньне; але Той, Хто ідзе за мною, мацнейшы за мяне; я ня варты панесьці абутак Ягоны; Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым і вагнём;
Belarusian 2017
Я вас хрышчу вадою дзеля навяртання, але Той, Хто ідзе за мною, дужэйшы за мяне. Яму я не варты насіць пасталоў. Ён будзе хрысціць вас Духам Святым і агнём.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Я вас хрышчу вадою дзеля навярненьня, але Той, Хто прыйдзе па мне, дужэйшы, чым я. Яму я ня варты насіць сандалаў. Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым і агнём.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Я хрышчу вас у вадзе ў пакаяньне, але той, што йдзе за мною, дужэйшы за мяне, я ня варт нясьці вобуй Яго. Ён будзе хрысьціць вас у Духу Сьвятым і ў вагні.
Belarusian Bokun
Я хрышчу вас у вадзе на навяртаньне, але Той, Хто ідзе за мною, дужэйшы за мяне, і я ня варты несьці сандалы Ягоныя. Ён будзе хрысьціць вас у Духу Сьвятым і ў агні.