Matthew 5:19 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Дык вось, хто парушыць адну з запаведзяў гэтых найменшых і навучыць гэтак людзей, той найменшым назавецца ў Царстве Нябесным; а хто выканае і навучыць, той вялікім назавецца ў Царстве Нябесным.
Belarusian 2017
Хто парушыць адно з гэтых прыказанняў найменшых і навучыць так людзей, таго назавуць найменшым у Валадарстве Нябесным. А хто выканае і навучыць, таго назавуць вялікім у Валадарстве Нябесным.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Хто таму парушыць адно з гэтых прыказаньяў найменшых ды так людзей навучыць, той будзе званы найменшым у Каралеўстве Нябесным. А хто выканае і навучыць, той будзе званы вялікім у Каралеўстве Нябесным.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Вось жа, хто парушыць адну з гэтых найменшых запаведзяў і навучыць таго людзей, той найменшым названы будзе ў Царстве Нябесным; а хто выпаўніць і навучыць, той вялікім названы будзе ў Царстве Нябесным.
Belarusian Bokun
Вось жа, хто парушыць адно з гэтых найменшых прыказаньняў і навучыць гэтаму людзей, той найменшым названы будзе ў Валадарстве Нябесным; а хто выканае і навучыць, той вялікім названы будзе ў Валадарстве Нябесным.