Matthew 5:22 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
А Я кажу вам, што кожны, хто гневаецца на брата свайго марна, падпадае суду; хто ж бо скажа брату свайму "пусты чалавек", падпадае сынедрыёну; а хто скажа "неразумны", падпадае геене вогненнай.
Belarusian 2017
А Я вам кажу, што той, хто дарэмна гневаецца на брата свайго, будзе асуджаны; а хто скажа брату свайму: “рака”, – будзе асуджаны радай, а хто скажа: “дурны”, – будзе асуджаны агнём пякельным.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
А Я вам кажу, што той, хто гневаецца на брата свайго, будзе суджаны; а хто б сказаў брату свайму: "Рака", будзе суджаны радай, а хто б сказаў: "Дурны", будзе варты агня пякельнага.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
А Я кажу вам, што ўсякі, хто гневаецца на брата свайго дарэмна, падлягае суду; а хто скажа брату свайму: рака, падлягае сынэдрыону, а хто скажа шалёны, падлягае гееньне агнявой.
Belarusian Bokun
А Я кажу вам, што ўсякі, хто гневаецца на брата свайго дарэмна, падлягае суду; а хто скажа брату свайму: “Рака”, падлягае сынэдрыёну, а хто скажа: “Дурань”, падлягае гееньне вогненай.