Matthew 5:29 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Калі ж правае вока тваё спакушае цябе, вырві яго і кінь ад сябе; бо лепей табе, каб загінуў адзін з чэлесаў тваіх, а ня ўсё цела тваё было ўкінута ў геену.
Belarusian 2017
Бо калі тваё правае вока горшыць цябе, вырві яго ды адкінь ад сябе; бо лепш табе, каб згінуў адзін з членаў тваіх, чымся ўсё цела тваё сышло б у пекла.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Калі затым тваё правае вока горшыць цябе, выдзяры яго ды кінь ад сябе; бо лепш табе, каб прапаў адзін з членаў тваіх, чымся ўсё цела тваё мела быць укінута ў пекла.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Калі-ж правае вока тваё спакушае цябе, вырві яго і кінь ад сябе, бо ляпей табе, каб загінуў адзін член цела твайго, чымся ўсё цела тваё будзе ўкінена ў геенну.
Belarusian Bokun
Калі ж правае вока тваё згаршае цябе, вырві яго і кінь ад сябе, бо лепш табе, каб загінуў адзін з членаў тваіх, а ня ўсё цела тваё было ўкінута ў геенну.