Matthew 6:1 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Глядзеце, не выстаўляйце праведнасьці вашай перад людзьмі, каб яны бачылі вас: інакш няма вам узнагароды ад Айца вашага, Які ёсьць у нябёсах.
Belarusian 2017
Зважайце, каб вы вашай добрай справы не ўчынялі перад людзьмі, каб яны бачылі. Інакш узнагароды не будзеце мець у Айца вашага, Які ёсць у небе.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Сьцеражыцеся, каб вы вашай справядлівасьці не рабілі перад людзьмі, каб яны бачылі. Інакш узнагароды ня будзеце мець у Айца вашага, каторы ў небе.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Глядзеце, не давайце міласьціны вашае перад людзьмі з тым, каб яны бачылі вас, бо тады ня будзе вам нагароды ад Айца вашага, што ў Нябёсах.
Belarusian Bokun
Сьцеражыцеся, не рабіце міласьціны вашае перад людзьмі з тым, каб яны бачылі вас, бо тады ня будзеце мець нагароды ад Айца вашага, Які ў небе.