Matthew 6:5 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І калі молішся, ня будзь, як крывадушнікі, што любяць у сынагогах і на рагах вуліц, стоячы, маліцца, каб выставіцца перад людзьмі. Праўду кажу вам, што яны атрымліваюць узнагароду сваю.
Belarusian 2017
І, калі вы моліцеся, не будзьце, як крывадушнікі, якія любяць маліцца, стоячы ў сінагогах і на скрыжаваннях вуліц, каб іх людзі бачылі. Сапраўды кажу вам: яны ўжо атрымалі сваю ўзнагароду.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І калі ты молішся, ня будзь як крывадушнікі, якія любяць маліцца, стоячы ў сынагогах і на скрыжаваньнях вуліцаў, каб іх людзі бачылі. Сапраўды кажу вам, што яны ўжо атрымалі сваю ўзнагароду.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I калі молішся, ня будзь, як крывадушнікі, якія любяць у школах і на вуглах вуліцаў прыстоіваць молячыся, каб паказацца перад людзьмі. Запраўды кажу вам, што яны ўжо дастаюць нагароду сваю.
Belarusian Bokun
І калі молішся, ня будзь, як крывадушнікі, бо яны любяць у сынагогах і на вуглах вуліцаў, спыніўшыся, маліцца, каб паказацца перад людзьмі. Сапраўды кажу вам, што яны ўжо атрымоўваюць нагароду сваю.