Matthew 9:10 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І сталася, калі Ісус ляжаў у доме, вось, многія мытнікі і грэшнікі прыйшлі і леглі зь Ім і вучнямі Ягонымі.
Belarusian 2017
І сталася, калі Ён узлягаў за сталом у доме, вось, прыйшлі многія мытнікі і грэшнікі і ўзляглі разам з Ісусам і Яго вучнямі.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І сталася, калі Езус сядзеў за сталом у доме, прыйшлі многія мытнікі і грэшнікі і сядзелі разам з Езусам і Яго вучнямі.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I сталася, як Ісус сядзеў за сталом у доме, дык вось многа мытнікаў і грэшнікаў прыйшлі і паселі за стол з Ім і вучнямі Яго.
Belarusian Bokun
І сталася, як Ён узьлягаў у доме, вось, шмат мытнікаў і грэшнікаў, прыйшоўшы, узьляглі з Ісусам і вучнямі Ягонымі.