Micah 4:2 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І пойдуць многія народы і скажуць: "прыйдзеце, і ўзыдзем на гару Гасподнюю і ў дом Бога Якаўлевага, — і Ён навучыць нас шляхам Сваім, і будзем хадзіць па сьцежках Ягоных; бо ад Сіёна выйдзе закон і слова Гасподняе — зь Ерусаліма.
Belarusian 2017
І пойдуць народы многія, і скажуць: «Хадземце, узыдзем на гару Госпада, і да дома Бога Якубава, і будзе Ён вучыць нас шляхам Сваім, і будзем хадзіць па дарогах Яго». Бо з Сіёна выйдзе закон, і слова Госпадава — з Ерузаліма.
Belarusian Bokun
І пойдуць шмат народаў, і скажуць: «Пойдзем і ўзыйдзем на гару ГОСПАДА і ў Дом Бога Якуба, і Ён навучыць нас шляхам Сваім, і мы будзем хадзіць па сьцежках Ягоных». Бо з Сыёну выйдзе закон, і слова ГОСПАДА — з Ерусаліму.