Nehemiah 6:1 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Калі дайшло да слыху Санавалата і Товіі і Гешэма Аравіцяніна і астатніх непрыяцеляў нашых, што я адбудаваў сьцяну, і не засталося ў ёй пашкодаў, — зрэшты, я да таго часу яшчэ ня ставіў дзьвярэй у брамы,—
Belarusian 2017
Сталася ж, калі Санабалат, і Тобія, і Гасэм араб ды іншыя нашы ворагі пачулі, што я адбудаваў мур і не засталося на ім выломаў, — але аж да гэтага часу не паставіў яшчэ дзвярэй у брамах, —
Belarusian Bokun
І сталася, што пачуў Санвалат, і Товія, і Гэшэм Араб, і іншыя ворагі нашыя, што я адбудаваў мур, і што не засталося выломаў у ім, хоць да гэтага часу я не паставіў вароты ў брамы.