Numbers 18:7 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
і ты і сыны твае з табою захоўвайце сьвятарства вашае ва ўсім, што належыць ахвярніку, і што ўсярэдзіне за заслонаю, і служэце; Я даю вам у дарунак службу сьвятарства, а староньні, які возьмецца, аддадзены будзе сьмерці.
Belarusian 2017
А ты і сыны твае захоўвайце святарства ваша і ва ўсім, што тычыцца ўбрання ахвярніка і месца за заслонаю, служыце. Даю Я вам дар службы святарства, а калі хто чужы наблізіцца, пакараны будзе смерцю».
Belarusian Bokun
І ты і сыны твае захоўвайце сьвятарства вашае і ўсё, што належыць да абслугі ахвярнiка і месца за заслонай. Я даю вам дар службы сьвятарства, а хто чужы прыступіцца, пакараны будзе сьмерцю».