Numbers 21:23 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Але Сігон не дазволіў ісьці праз свае межы; і сабраў Сігон увесь народ свой і выступіў супроць Ізраіля ў пустыню, і дайшоў да Яацы і ўступіў у бітву зь Ізраілем.
Belarusian 2017
Але Сэгон не дазволіў Ізраэлю прайсці праз свае межы; і нават, сабраўшы народ, пераняў іх у пустыні, і прыйшоў у Ясу, і напаў на Ізраэль.
Belarusian Bokun
Але Сыгон не дазволіў Ізраілю прайсьці праз межы свае. Ён сабраў усё войска сваё і пераняў іх у пустыні, прыйшоў у Ягцу і напаў на Ізраіля.