Numbers 31:12 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
і даставілі палонных і задбычу і захопленае да Майсея і да Элеазара сьвятара і да супольства сыноў Ізраілевых, да табара, на раўніны Маавіцкія, што каля Ярдана, насупраць Ерыхона.
Belarusian 2017
і прывялі яны палонных, здабычу і нарабаванае да Майсея і Элеязэра святара і да ўсёй супольнасці сыноў Ізраэля ў лагер на раўнінах Мааба, над Ярданам, супраць Ерыхона.
Belarusian Bokun
І прывялі яны палонных, і здабычу, і нарабаванае да Майсея і Элеазара сьвятара, і да ўсяе супольнасьці сыноў Ізраіля ў табар на раўнінах Мааву над Ярданам насупраць Ерыхону.