Numbers 4:16 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Элеазару, сыну Аарона сьвятара, даручаецца алей для сьвяцільні і пахучае дымленьне, і заўсёднае хлебнае прынашэньне і алей памазаньня,— даручаецца ўся скінія і ўсё, што ў ёй, сьвятыня і прылады яе.
Belarusian 2017
Элеязэр, сын Аарона святара, хай рупіцца аб алеі на асвятленне, і аб найпрыемнейшым пахучым курэнні, і аб ахвяры, якая заўсёды ўчыняецца, і аб алеі намашчэння, і аб усім, што толькі патрэбна для служэння ў скініі, і аб усіх прыналежнасцях, што ў святыні».
Belarusian Bokun
Элеазар, сын Аарона сьвятара, будзе рупіцца пра алей на асьвятленьне, пра пахкія кадзілы, пра заўсёдную ахвяру хлебную, і пра алей памазаньня, і што толькі патрэбнае для служэньня ў Сялібе, і пра ўсе прыналежнасьці Сялібы».