Numbers 7:89 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Калі Майсей уваходзіў у скінію сходу, каб гаварыць з Госпадам, чуў голас, які гаварыў яму з даха, які над каўчэгам адкрыцьця паміж двума херувімамі, і ён гаварыў яму.
Belarusian 2017
І калі Майсей уваходзіў у палатку сустрэчы, каб гаварыць з Госпадам, чуў ён голас, што гаварыў з ім з па-над перамольні, што была над каўчэгам сведчання паміж двума херубінамі, адтуль казаў Ён яму.
Belarusian Bokun
Калі Майсей уваходзіў у Намёт Спатканьня, каб гаварыць з ГОСПАДАМ, чуў ён голас, якi гаварыў яму з-над накрыўкі, якая была над Каўчэгам Сьведчаньня паміж двума херувімамі. Адтуль казаў Ён яму.