Numbers 8:19 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
і аддаў лявітаў Аарону і сынам ягоным спасярод сыноў Ізраілевых, каб яны ўчынялі службы за сыноў Ізраілевых пры скініі сходу і служылі аховаю сынам Ізраілевым, каб не спасьцігла сыноў Ізраілевых кара, калі б сыны Ізраілевыя прыступілі да сьвятыні.
Belarusian 2017
і перадаў Я іх у дар Аарону і сынам яго ад грамады сыноў Ізраэля, каб служылі Мне за ўвесь Ізраэль у палатцы сустрэчы і каб перамольваць Госпада за іх, каб усцерагчы ад кары народ, калі б хто адважыўся наблізіцца да свяцілішча».
Belarusian Bokun
і даю іх Аарону і сынам ягоным спаміж сыноў Ізраіля, каб служылі Мне за ўсяго Ізраіля ў Намёце Спатканьня, каб перамаляць ГОСПАДА за іх, каб усьцерагчы ад кары народ, калі б асьмеліўся наблізіцца да Сялібы».