Numbers 8:4 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І вось, як складзена сьвяцільня: чаканеная яна з золата, ад сьцябла яе і да кветак чаканеная; паводле ўзору, які паказаў Гасподзь Майсею, ён зрабіў сьвяцільню.
Belarusian 2017
А такім быў выраблены падсвечнік: з золата чаканенага як цэнтральны стрыжань, так і кветкі яго скаваны. Быў падсвечнік зроблены паводле ўзору, які паказаў Госпад Майсею.
Belarusian Bokun
Такі вось быў выраб сьвечніка: куты ён быў з золата, ад падставы аж да кветак быў каваны. Быў ён зроблены паводле ўзору, які паказаў ГОСПАД Майсею.