Philippians 2:25 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Урэшце я палічыў патрэбным паслаць да вас Эпафрадыта, брата і супрацоўніка і падзьвіжніка майго ў змаганьні, а вашага пасланца і службіта ў патрэбе маёй,
Belarusian 2017
Палічыў я неабходным паслаць да вас Эпафрадыта, брата, і супрацоўніка, і супольніка змагання майго, вашага ж пасланца і дапаможцу ў маёй патрэбе,
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Палічыў я неабходным паслаць да вас Эпафрадыта, брата, і супрацоўніка, і супольніка змаганьня майго, вашага ж пасланца і дапаможцу ў маёй патрэбе,
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Я палічыў патрэбным паслаць да вас Эпафрадзіта, брата і супрацоўніка і супольніка майго ў барацьбе, а вашага пасланца і служку ў патрэбе маёй,
Belarusian Bokun
Я палічыў патрэбным паслаць да вас Эпафрадыта, брата, і супрацоўніка, і таварыша майго, а вашага пасланца і служыцеля ў патрэбе маёй,