Revelation 10:1 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І ўгледзеў я другога анёла моцнага, які сыходзіў зь неба, апрануты ў хмару; над галавою ў яго была вясёлка, і аблічча ў яго як сонца, і ногі ў яго як стаўбуры агнявыя,
Belarusian 2017
Пасля ўбачыў я іншага магутнага анёла, апранутага ў воблака, які сыходзіў з неба, і над галавой у яго вясёлка, і твар яго – быццам сонца, і ногі яго – як слупы вогненныя,
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Пасьля ўбачыў я іншага магутнага анёла, зыходзячага з неба, заслоненага воблакам, і над галавой у яго вясёлка, і твар ягоны быццам сонца, і ногі яго як слупы вогненыя,
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I ўбачыў я іншага Ангела, дужога, зыходзячы з неба, які апранены быў у хмару, і над галавою ягонай была вясёлка, і аблічча ў яго быццам сонца, і ногі ў яго быццам слупы вагністыя;
Belarusian Bokun
І ўбачыў я іншага дужага анёла, які зыходзіў з неба, які быў апрануты ў воблака, і вясёлка над галавою яго, і аблічча ягонае — як сонца, і ногі ягоныя — як слупы агністыя,