Revelation 10:9 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І я пайшоў да анёла і сказаў яму: дай мне кніжку. Ён сказаў мне: вазьмі і зьеж яе; яна будзе горкая ў чэраве тваім, але ў вуснах тваіх будзе салодкая, як мёд.
Belarusian 2017
І пайшоў я да анёла, кажучы яму: «Дай мне маленькую кніжку». І ён сказаў мне: «Бяры кнігу і з’еж яе; і яна стане горкаю ў жываце тваім, але ў вуснах тваіх будзе яна салодкая, як мёд».
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І пайшоў я да анёла, кажучы яму, каб ён даў мне кнігу. І ён сказаў мне: “Бяры кнігу і зьеш яе; і нутро тваё перапоўніць яна горыччу, але ў вуснах тваіх будзе яна салодкая, як мёд”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I пайшоў я к Ангелу, кажучы яму: Дай мне кніжыцу. I кажа мне: Вазьмі ды зьеш яе; і зробіць яна горка табе ў жываце, але ў вуснах тваіх будзе салодкая, як мёд.
Belarusian Bokun
І я падыйшоў да анёла, кажучы яму: «Дай мне кніжку». І ён кажа мне: «Вазьмі і зьеш яе; і яна стане горкаю ў тваім жываце, але ў вуснах тваіх будзе салодкая, як мёд».