Revelation 11:18 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І разьюшыліся язычнікі; і прыйшоў гнеў твой і час судзіць мёртвых і даць адплату рабам Тваім, прарокам і сьвятым і тым, што баяцца імя Твайго, малым і вялікім, і пагубіць тых, што губілі зямлю.
Belarusian 2017
І ўзбурыліся народы, і прыйшоў гнеў Твой і гадзіна судзіць памерлых, і даць узнагароду слугам Тваім, прарокам і святым, і тым, што баяцца імя Твайго, малым і вялікім, і час загубы для тых, што губяць зямлю».
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І ўзбурыліся народы, і прыйшоў гнеў Твой і пара судзіць памёршых і даць узнагароду слугам Тваім прарокам і сьвятым, і разам з імі тым, што шануюць імя Тваё, малым і вялікім, і час загубы для тых, што пракудзілі зямлю”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I ўзлаваліся пагане, і прыйшоў гнеў Твой і пара судзіці мёртвых і даць нагароду рабам Тваім прарокам і сьвятым, і баячымся іменьня Твайго, малым ды вялікім, і вынішчыць тых, што нішчаць зямлю.
Belarusian Bokun
І загневаліся пагане, і прыйшоў гнеў Твой, і пара судзіць мёртвых і даць нагароду слугам Тваім прарокам і сьвятым, і тым, якія баяцца імя Твайго, малым і вялікім, і вынішчыць тых, якія нішчаць зямлю».