Revelation 12:10 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І пачуў я гучны голас, які гаварыў на небе: цяпер настала збавеньне і сіла і царства Бога нашага і ўлада Хрыста Ягонага, бо скінуты паклёпнік братоў нашых, які паклёпнічаў на іх перад Богам нашым дзень і ноч;
Belarusian 2017
І пачуў я голас магутны на небе, які казаў: «Цяпер настала збаўленне і моц, і Валадарства Бога нашага і ўлада Хрыста Яго, бо скінуты абвінаваўца братоў нашых, які абвінавачваў іх перад Богам нашым днём і ўночы.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
I пачуў я голас магутны на небе, кажучы: “Цяпер настала збаўленьне і моц, і каралеўства Бога нашага і улада Хрыста Яго, бо скінуты абвінаваўца братоў нашых, які абвінавачваў іх перад Богам нашым днём і ноччу.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
І пачуў я голас вялікі, мовячы ў небе: Цяпер настала спасеньне і сіла і царства Бога нашага, ды ўлада Хрыста Ягонага: бо скінены паклёпнік на братоў нашых, што дзень і ноч вінаваціў іх брахліва перад Богам нашым.
Belarusian Bokun
І пачуў я голас вялікі, які казаў у небе: «Цяпер сталася збаўленьне, і моц, і Валадарства Бога нашага, і ўлада Хрыста Ягонага, бо скінуты абвінавальнік братоў нашых, які дзень і ноч вінаваціў іх перад Богам нашым.