Revelation 12:13 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
А калі цмок убачыў, што скінуты на зямлю, пачаў перасьледаваць жанчыну, якая нарадзіла дзіця мужчынскага полу.
Belarusian 2017
А калі дракон убачыў, што скінуты ён на зямлю, пачаў пераследаваць жанчыну, што нарадзіла сына.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
А калі дракон спасьцярог, што скінуты ён на зямлю, пачаў перасьледаваць жанчыну, нарадзіўшую сына.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I, як угледзіў зьмей, што ён скінены на зямлю, пачаў ён перасьледаваць жанчыну, што ўрадзіла хлапчанё.
Belarusian Bokun
І калі ўбачыў цмок, што ён скінуты на зямлю, пачаў ён перасьледаваць жанчыну, якая нарадзіла хлопчыка.