Revelation 13:1 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І стаў я на пяску марскім і ўбачыў зьвера, які выходзіў з мора, зь сямю галовамі і дзесяцьцю рагамі: на рагах у яго было дзесяць дыядэмаў, а на галовах ягоных назовы богазьняважлівыя.
Belarusian 2017
І стаў я на пяску марскім. І ўбачыў звера, які падымаўся з мора, з сямю галовамі і дзесяццю рагамі. На рагах у яго было дзесяць дыядэм, і на галовах яго надпісы блюзнячыя.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
I ўбачыў я зьвера, які падымаўся з мора, з сямю галовамі і дзесяцьцю рагамі. На рагах у яго было дзесяць дыядэмаў, і на галовах яго надпісы блюзьнерскія.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
І стануў я на пяску марскім; і ўгледзіў зьвера, выходзячы з мора, які меў сем галоў і дзесяць рагоў; і на рагох у яго дзесяць дыадэмаў, і на галовах ягоных імёны блюзьнерскія.
Belarusian Bokun
І стаў я на пяску марскім; і ўбачыў зьвера, які выходзіў з мора, які меў сем галоваў і дзесяць рагоў; і на рагах ягоных — дзесяць дыядэмаў, і на галовах ягоных — імя блюзьнерскае.