Revelation 13:14 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І дзівосамі, якія дадзена было яму тварыць перад зьверам, ён наводзіць змусту на насельнікаў зямлі, кажучы насельнікам зямлі, каб яны зрабілі вобраз зьвера, які мае рану ад меча і жывы.
Belarusian 2017
І зводзіць жыхароў зямлі знакамі, якія дадзена яму рабіць перад зверам, кажучы жыхарам зямлі, каб рабілі вобраз звера, што меў рану ад меча, але жывы.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І зводзіць жыхароў зямлі знакамі, якія дадзена яму рабіць перад зьверам, кажучы жыхарам, каб рабілі абразы зьвера, што меў рану ад мяча, але быў вылечаны.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
ды баламуціць жыхараў зямлі знакамі, якія дадзена яму рабіць перад зьверам, ды кажа жыхарам зямлі рабіць абраз зьвера, што мае рану ад мяча і выжыў.
Belarusian Bokun
і падманвае жыхароў зямлі знакамі, якія дадзена яму рабіць перад зьверам, кажучы жыхарам зямлі зрабіць вобраз зьвера, што мае рану ад мяча і жывы.