Revelation 13:7 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І дадзена яму было весьці вайну са сьвятымі і перамагчы іх; і дадзена яму была ўлада над усякім каленам і народам, і родам і племенем.
Belarusian 2017
І пры тым дадзена было яму ваяваць супраць святых і перамагчы іх, і дадзена была яму моц над усякім пакаленнем, народам, моваю і племем.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
I пры тым дадзена было зьверу ваяваць супраць сьвятых і перамагаць іх, і дадзена была яму моц над усякім пакаленьнем, народам, моваю, і пляменьнем.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I дадзена яму вясьці вайну з сьвятымі ды перамагчы іх; і дадзена яму ўлада над усякім родам і языком і народам.
Belarusian Bokun
І дадзена яму весьці вайну са сьвятымі і перамагчы іх; і дадзена яму ўлада над усякім каленам, і моваю, і народам.